Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2018, 15:06

Беларусь і Егіпет абмяркоўваюць стварэнне прадпрыемстваў нафтахіміі і фармацэўтыкі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымае стварэнне сумеснай вытворчасці па выпуску асобнай нафтахімічнай прадукцыі з беларускай сыравіны ў Егіпце абмеркавана 21 кастрычніка на сустрэчы пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова са старшынёй палаты хімічнай прамысловасці гэтай краіны Шэрыфам аль-Габалі і членамі савета дырэктараў палаты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

У пасольстве адзначылі, што ў перагаворах таксама прыняла ўдзел дэлегацыя ААТ "Гродна Азот" і яго філіяла "Завод Хімвалакно". Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні арганізацыі паставак беларускіх нейлонавых і поліэфірных ніцей і валокнаў, кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама азотных угнаенняў на егіпецкі рынак. "Асаблівая ўвага таксама была ўдзелена магчымаму стварэнню сумеснай вытворчасці па выпуску асобнай нафтахімічнай прадукцыі з беларускай сыравіны ў Егіпце", - расказалі ў дыпмісіі.

У гэты ж дзень Сяргей Рачкоў сустрэўся са старшынёй кампаній Sakson Group і Sakkal Trading Шукры Сакалам. Бакі разгледзелі магчымасці ўдзелу егіпецкіх кампаній у праектах па стварэнні сумесных вытворчасцей сельскагаспадарчага абсталявання ААТ "Бабруйскаграмаш", камбайнаў ААТ "Гомсельмаш" у Егіпце ў якасці дыстрыб'ютараў тэхнікі, а таксама папулярызацыі аўтобусаў ААТ "МАЗ" для патрэб сістэм грамадскага транспарту егіпецкіх гарадоў.

Былі абмеркаваны таксама пытанні ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі і касметыкі, у прыватнасці, пашырэнне і вывучэнне магчымасцей наладжвання сумеснай вытворчасці беларускіх медпрэпаратаў і касметычнай прадукцыі ў Егіпце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі