Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2016, 19:20

Беларусь і Чылі абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чылі абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым ішла размова ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па гандлёва-эканамічных пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Раман Собалеў, чылійскую - генеральны дырэктар галоўнага ўпраўлення міжнародных эканамічных сувязей Міністэрства замежных спраў Чылі, намеснік міністра гандлю Андрэс Рэбальеда.

"У час кансультацый абмеркаваны стан двухбаковага гандлю, вопыт дзвюх краін у пытаннях пашырэння экспарту, перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Чылійскі бок праявіў інтарэс да супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце членства нашай краіны ў ЕАЭС. У сваю чаргу, беларускі бок выказаў зацікаўленасць у пастаўках на чылійскі рынак беларускай тэхнікі і ўдзеле ў працэдурах дзяржзакупак", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Па выніках сустрэчы быў падпісаны мемарандум паміж дэпартаментам знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі і галоўным упраўленнем міжнародных эканамічных сувязей МЗС Чылі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі