Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2018, 09:00

Беларусь і Арменія маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту - Кабякоў

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з армянскім калегам Карэнам Карапецянам у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Карэн Карапецян, у мінулым годзе краіны павялічылі тавараабарот на 20 працэнтаў, аднак гэта яшчэ не мяжа для развіцця ўзаемнага гандлю.

"Магчымасцей для росту тавараабароту значна больш, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Давайце абмяркуем бягучы стан адносін Беларусі і Арменіі і перспектывы".

Андрэй Кабякоў 1-2 лютага знаходзіцца з рабочым візітам у Алматы (Казахстан). Сёння ён прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Запланавана таксама выступленне прэм'ер-міністра на пленарным пасяджэнні прадстаўнічага міжнароднага форуму "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі