Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2019, 18:12

Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва са Свярдлоўскай вобласцю ў сельскай гаспадарцы і будаўніцтве

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва са Свярдлоўскай вобласцю ў сельскай гаспадарцы і будаўніцтве, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я паглядзеў матэрыялы сустрэчы - гэта традыцыйныя сектары, дзе мы можам папрацаваць у прамысловай кааперацыі, сельская гаспадарка і будаўніцтва жылля. Гэтыя тры блокі я хацеў бы абмеркаваць больш падрабязна, - сказаў Сяргей Румас. - Беларусь у Свярдлоўскай вобласці бачыць надзейнага партнёра. Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з адным з буйнейшых прамысловых цэнтраў Расійскай Федэрацыі".

На сённяшняй сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы была пастаўлена задача павялічваць тавараабарот Беларусі і Свярдлоўскай вобласці і перасягнуць узровень 2012 года, калі ён быў максімальным - $580 млн. "Кіраўнік дзяржавы акругліў да $600 млн, таму, зразумела, фронт работ для нас немаленькі", - дадаў прэм'ер-міністр.

"Многае абмяркоўвалася на Савеце дзелавога супрацоўніцтва, кіраўніком дзяржавы задачы былі пастаўлены, таму хацелася б канкрэтызаваць гэтыя задачы і разумець, над чым мы павінны працаваць", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Яўген Куйвашаў адзначыў, што з улікам падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Свярдлоўскай вобласцю і Беларуссю да 2021 года адкрыліся дадатковыя магчымасці для ўзаемадзеяння. "Гэта пытанні, звязаныя з паглыбленнем існуючых напрамкаў у супрацоўніцтве - машынабудаванне, сельская гаспадарка. Дадаткова разглядаем магчымасці паглыблення нашага супрацоўніцтва ў энергетыцы, ІТ", - дадаў ён.

"Мы разумеем, дзе можам расці, прынесці сапраўдную карысць нашым народам, бізнесу. Безумоўна, такія перспектыўныя праекты ёсць. Для нас эфектыўным прыкладам прамысловай кааперацыі з'яўляецца супрацоўніцтва БелАЗа і Групы Сінара", - сказаў губернатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі