Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2019, 12:59

Беларусь гатова імпартаваць у 2020 годзе з РФ да 24 млн т нафты - Ляшэнка

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова імпартаваць у 2020 годзе з РФ да 24 млн т нафты, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы традыцыйныя балансы - 24 млн т нафты ў год. Мы гатовы забраць і 24 млн т, калі расійскі бок згодзіцца. Гэта працэс сумеснай адпрацоўкі, - сказаў Ігар Ляшэнка. - Мы гатовы працаваць у рэжыме ад 18 млн т да 24 млн т у залежнасці ад кампенсацыйных рэжымаў".

Адказваючы на пытанне аб магчымасцях пастаўкі нафты з Казахстана, віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што па меры завяршэння падатковага манеўру цана расійскай нафты для Беларусі будзе набліжацца да сусветнай. Таму ў нафтавым балансе павінен быць пэўны працэнт альтэрнатыўнай нафты.

"Казахскую нафту пры ўмове невялікай разбежкі з расійскай па цане, а яшчэ лепш, калі яна будзе таннейшая, зразумела, будзем уключаць. Гэта звычайная матэматыка", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

Гаворачы аб кампенсацыі Беларусі за падатковы манеўр у нафтавай галіне РФ, віцэ-прэм'ер пацвердзіў, што гэта пытанне па-ранейшаму стаіць на парадку дня. "Умовы былі названы з нашага боку, і яны справядлівыя", - лічыць ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі