Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 13:50

Беларусь да ЧС-2021 па хакеі рэканструюе асноўныя трасы

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да ЧС-2021 па хакеі будуць рэканструяваны трасы М3 Мінск - Віцебск і Р46 Лепель - Полацк - граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы). Стратэгія развіцця транспартнай інфраструктуры ў Беларусі прадстаўлена сёння на пленарным пасяджэнні Беларускага транспартнага тыдня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міністэрства транспарту і камунікацый, у час падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які адбудзецца ў 2021 годзе ў Беларусі і Латвіі, праводзіцца падрыхтоўчая работа па рэканструкцыі дарог М3 Мінск - Віцебск і Р46 Лепель - Полацк - граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы), якія стануць аднымі з асноўных для аўтамабіляў удзельнікаў і балельшчыкаў.

Акрамя таго, у 2019 годзе плануецца на ўмовах прыватна-дзяржаўнага партнёрства пачаць рэалізацыю праекта па рэканструкцыі аўтадарогі М10 граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) - Гомель - Кобрын.

Прадугледжана рэканструкцыя трасы М7/Е28 Мінск - Ашмяны - граніца Літоўскай Рэспублікі. Дарога будзе адпавядаць еўрапейскім стандартам па восевых нагрузках, што значна павысіць транзітную прывабнасць міжнароднага дагавора і выключыць неабходнасць увядзення сезонных абмежаванняў нагрузак на восі грузавых транспартных сродкаў.

У адпаведнасці з падпісаным крэдытным пагадненнем аб пазыцы паміж Беларуссю і ЕБРР плануецца рэканструкцыя ўчастка Р80 Слабада - Паперня. Гэта дасць магчымасць прадоўжыць стварэнне другой кальцавой дарогі вакол Мінска і разгрузіць дзеючыя магістралі ад транзітнага транспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі