Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2018, 13:42

Беларусь - адзін з важнейшых партнёраў Кітая ў рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях" - Чжоу Цайцзюань

14 мая, Ухань /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца адным з важнейшых партнёраў Кітая ў рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях", Такі пункт гледжання выказала кіраўнік камітэта па міжнародным гандлі кітайскай правінцыі Хубэй Чжоу Цайцзюань сёння на міжнародным семінары "Адзін пояс, адзін шлях. Знаёмства з Хубэем", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва становіцца ўсё больш дынамічным, пры гэтым колькасць сумесных праектаў узрастае. Важным у выбудоўванні стратэгіі на перспектыву з'яўляецца ўзаемная зацікаўленасць бакоў у тым, каб максімальна задзейнічаць патэнцыял для пашырэння эканамічных кантактаў.

Чжоу Цайцзюань звярнула ўвагу на супрацоўніцтва правінцыі Хубэй з Брэсцкай вобласцю, якіх звязвае даўняя дружба, што пацвярджае і ўдзел беларускай дэлегацыі ў гэтым міжнародным мерапрыемстве. Дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Клец, у яе складзе прадстаўнікі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Міністэрства эканомікі, Брэсцкага аддзялення БелГПП, Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка і іншых ведамстваў.

У семінары ўдзельнічае больш за 300 чалавек, у тым ліку з больш як 100 вядомых кампаній самых розных напрамкаў дзейнасці правінцыі Хубэй.

Арганізатар міжнароднага семінара - народны ўрад правінцыі Хубэй, суарганізатар - камітэт па развіцці і рэформах, канцылярыя замежных спраў, камітэт па садзейнічанні міжнароднаму гандлю правінцыі, Уханьскі дзяржаўны ўніверсітэт, а таксама бізнес-кансалтынгавая структура Huahe International. Удзел беларускага боку арганізаваны пры дапамозе пасольства Кітая ў Беларусі і пасольства Беларусі ў Кітаі.

Мэта мерапрыемства - вызначыць новыя напрамкі эканамічнага ўзаемадзеяння на новым Шаўковым шляху з удзелам Беларусі, Кітая, Расіі і Казахстана.

Правінцыя Хубэй размешчана ў самым цэнтры Кітая і сярэднім цячэнні ракі Янцзы. Насельніцтва складае больш за 61 млн чалавек. Правінцыя багата на прыродныя рэсурсы, у ліку якіх і нафта, а таксама мае добра развітую прамысловую базу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі