Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2018, 18:26

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з двух рэгіёнаў Расіі з-за птушынага грыпу

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 10 жніўня абмяжоўвае ўвоз птушкі з Рэспублікі Марый Эл і Чувашскай Рэспублікі Расіі з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваны новыя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь адтуль жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (птушкі) і іншай прадукцыі.

У дэпартаменце рэкамендуюць прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай аховы птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі