Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2018, 18:29

Беларусь абмяркоўвае з кампаніяй Ford магчымасці прамысловай і тэхналагічнай кааперацыі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Дзмітрый Калінін 6 лістапада сустрэўся з афіцыйным прадстаўніком Ford у Анкары (Турэцкая Рэспубліка) Алі Аталаем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

"На сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва, перш за ўсё ў сферы прамысловай і тэхналагічнай кааперацыі ў галіне сучаснага машынабудавання", - расказалі ў пасольстве.

Прадстаўнік кампаніі прыняў запрашэнне і пацвердзіў жаданне кампаніі Ford у рамках афіцыйнай дэлегацыі наведаць Беларусь для больш падрабязнага азнаямлення з прамысловым і эканамічным патэнцыялам краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі