Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2019, 18:14

БелАЭС звязалі з энергасістэмай яшчэ дзвюма новымі высакавольтнымі лініямі

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС цяпер звязана высакавольтнымі лініямі з Мінскам і Смаргонню, паведамілі БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".

З 18 па 20 ліпеня абсталяванне КРУЭ-330 кВ АЭС было пастаўлена пад напружанне, а высакавольтныя лініі 330 кВ "Беларуская АЭС - Мінск Паўночная" і ВЛ 330 кВ "Беларуская АЭС - Смаргонь" былі ўключаны ў транзіт і па іх забяспечаны ператок магутнасці.

fff1

Такім чынам, высакавольтнае размеркавальнае ўстройства 330 кВ БелАЭС звязана з энергасістэмай па трох высакавольтных лініях 330 кВ: "Беларуская АЭС - Паставы нумар 1", "Беларуская АЭС - Мінск Паўночная", "Беларуская АЭС - Смаргонь".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі