Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 сакавіка 2017, 12:49

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічыцца да Br15,2

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічыцца да Br15,2. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 сакавіка 2017 года нумар 182, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Цяпер базавая арэндная велічыня складае Br13,6.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 указа ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" і ўступае ў сілу з 1 красавіка 2017 года.

Пастанова Савета Міністраў ад 17 сакавiка 2016 года нумар 208 "Аб устанаўленні памеру базавай арэнднай велічыні" прызнаецца страціўшай сілу.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месц, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі (збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі