Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2018, 19:28

Банк развіцця выдзеліць на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў больш як Br1,2 млрд

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 15 сакавіка 2018 года нумар 200 зацверджаны план фінансавання адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Усяго прадугледжана выдзяленне Br1283,33 млн.

Банк развіцця будзе ажыццяўляць недырэктыўнае крэдытаванне арганізацый, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, накіраваныя на стварэнне і развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Таксама будуць пракрэдытаваны арганізацыі, якія рэалізуюць інвестпраекты, накіраваныя на стварэнне і развіццё транспартнай і інжынернай інфраструктуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі