Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2018, 16:19

Банк развіцця ў І паўгоддзі ў 1,8 раза павялічыў аб'ём экспартных крэдытаў

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця ў І паўгоддзі ў 1,8 раза павялічыў аб'ём выдадзеных экспартных крэдытаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Адной з асноўных функцый Банка развіцця з'яўляецца фінансавая падтрымка беларускага экспарту, умовы прадастаўлення якой вызначаны ўказам ад 25 жніўня 2006 года нумар 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)". За першае паўгоддзе 2018 года Банкам развіцця ў рамках экспартнага крэдытавання на валавой аснове прадастаўлена Br282,3 млн, што ў 1,8 раза перасягае аб'ём экспартных крэдытаў за аналагічны перыяд мінулага года.

У справаздачным перыядзе банкам прафінансаваны экспарт прадукцыі ААТ "Рэчыцкі завод вырабаў з металу", аўтакампанентаў ААТ "БАТЭ" і іншых кампаній холдынга "Аўтакампаненты", сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ "ККХ Бабруйскаграмаш", электратэхнічнай прадукцыі ААТ "Завод імя Казлова", трактароў вытворчасці ААТ "МТЗ", металапракату ААТ "БМЗ - ККХ "БМК", прадукцыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Банк нарошчвае экспарт будаўнічых паслуг. Па геаграфіі прафінансаваных экспартных паставак лідзіруючыя пазіцыі займаюць Расія, Літва, Польшча.

Упершыню была рэалізавана ініцыіраваная Банкам развіцця схема па фінансаванні нерэзідэнтаў, якія набываюць прадукцыю беларускай вытворчасці ў іншых нерэзідэнтаў, што з'яўляюцца кампаніямі-дылерамі айчынных прадпрыемстваў. Па гэтай схеме крэдытавання банкам прафінансаваны экспарт сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання.

Банк развіцця працягвае актыўную работу па ўдасканаленні заканадаўчых механізмаў падтрымкі беларускага экспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі