Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2018, 15:58

Банк развіцця ў I паўгоддзі прыцягнуў знешнія крэдыты на 596 млн еўра

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі ў I паўгоддзі 2018 года прыцягнуў знешнія крэдыты на 596 млн еўра, паведамілі БЕЛТА ў банку па выніках пасяджэння праўлення ў пашыраным складзе, дзе падводзіліся вынікі работы ў I паўгоддзі.

У прыватнасці, сярод знакавых для банка здзелак у гэтым годзе - прыцягненне крэдытных рэсурсаў ад Бразільскага банка развіцця для набыцця трох самалётаў для авіякампаніі "Белавія", прыцягненне звязанага крэдыту ад сіндыката банкаў Германіі і Славеніі для фінансавання інвестпраекта РУП "Мінскэнерга", а таксама прыцягненне сіндыкаванага крэдыту на расійскім фінансавым рынку ў суме 50 млн еўра. У банку адзначылі, што гэта першы прыцягнуты БРБ сіндыкат на тэрмін 2 гады.

Па выніках работы за першае паўгоддзе на фінансаванне інвестыцыйных і іншых праектаў Банкам развіцця накіравана больш за Br730 млн, уключаючы крэдытаванне закупкі сучаснай тэхнікі для перадачы айчынным прадпрыемствам на ўмовах лізінгу, будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы для буйнагабарытных паветраных суднаў, укараненне новых тэхналогій у сферы нафтаперапрацоўкі.

Банк прымаў меры па павелічэнні аб'ёмаў і пашырэнні наменклатуры айчыннай прадукцыі, што рэалізуецца на знешніх рынках з выкарыстаннем інструментаў экспартнага фінансавання. У выніку за першае паўгоддзе заключана 7 прамых экспартных крэдытных дагавораў для разлікаў за пастаўляемую на экспарт прадукцыю. З улікам паспяховага завяршэння пілотнага праекта па фінансаванні будаўніцтва школы ў Калузе, Банкам развіцця пашырана крэдытаванне экспарту будаўнічых паслуг і пачата фінансаванне будаўніцтва яшчэ дзвюх школ у Расіі.

У цэлым за першае паўгоддзе 2018 года аб'ём выдачы экспартных крэдытаў на валавой аснове склаў Br282,3 млн у эквіваленце.

Банк развіцця таксама падрыхтаваўся да асваення крэдытнай лініі Сусветнага банка на праект па пашырэнні доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беларусі.

Ва ўзаемадзеянні з партнёрамі ў студзені-чэрвені 2018 года банк прадаставіў на падтрымку МСП Br119,8 млн.

Па выніках работы за першае паўгоддзе Банк развіцця атрымаў прыбытак у памеры Br121 млн. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі