19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на складанасці, у 2023 годзе ў Беларусі ўдалося забяспечыць наяўнасць шырокага асартыменту тавараў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў перад калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падводзячы вынікі 2023 года, хачу адзначыць, што мы выканалі тры асноўныя задачы, якія стаялі перад намі. Першая - гэта захаваць нізкі ўзровень цэн у нашай краіне, забяспечыўшы рост інфляцыі не больш як 7-8 працэнтаў. Нам удалося дасягнуць нават лепшых вынікаў. Так, інфляцыя была зафіксавана на ўзроўні 5,8 працэнта, што з’яўляецца адным з самых нізкіх індэксаў спажывецкіх цэн на постсавецкай прасторы", - адзначыў Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, у 2023 годзе стаяла задача забяспечыць рост рознічнага тавараабароту на 4 працэнты, гэты паказчык таксама атрымалася перасягнуць. У выніку рознічны тавараабарот склаў Br76,4 млрд, або 108,5 працэнта да ўзроўню 2022 года.
"Пры гэтым самы важны параметр для ўсіх спажыўцоў - гэта наяўнасць шырокага асартыменту і павелічэнне долі продажаў беларускіх тавараў, нягледзячы на знешнія складанасці. Гэту задачу ў 2023 годзе таксама ўдалося выканаць. Харчовыя тавары прыраслі на 0,6 працэнта да ўзроўню 2022 года. Крыху не дацягнулі па нехарчовых таварах, але на калегіі якраз плануем разабрацца, чаму так атрымалася і што неабходна зрабіць для выпраўлення гэтай сітуацыі", - падкрэсліў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.-0-