Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2018, 14:55

Асваенне саюзнага бюджэту ў бліжэйшыя год-два будзе стапрацэнтным - Кубрын

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асваенне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў бліжэйшыя год-два будзе стапрацэнтным. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік дзяржаўнага сакратара СД Аляксей Кубрын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, якое пройдзе сёння ў Мінску, будзе прадстаўлена справаздача Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту СД. "Будуць разглядацца магчымасці па асваенні бюджэту на будучыню", - сказаў намеснік дзяржсакратара.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што фінансавы задзел на праграмы і мерапрыемствы Саюзнай дзяржавы, запланаваныя на бліжэйшыя два гады, будзе выбраны. "Гэта сведчыць аб тым, што фактычна асваенне сродкаў у Саюзнай дзяржаве ў бліжэйшыя год-два будзе стапрацэнтным. Калі да гэтага перыядычна абмяркоўвалася пытанне аб тым, што ў нас ёсць пэўны прафіцыт, то такога прафіцыту на будучае ўжо не будзе", - падкрэсліў Аляксей Кубрын.

Намеснік дзяржсакратара адзначыў, што ў час ВДС будуць абмяркоўвацца прыярытэты развіцця Саюзнай дзяржавы. Аляксей Кубрын не выключыў, што будзе ўзнята пытанне аб павышэнні ролі навукі ў абедзвюх краінах, развіцці лічбавых тэхналогій, паколькі гэтаму напрамку ў Беларусі і Расіі надаецца асаблівая ўвага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі