Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лютага 2018, 14:12

Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання ў 2018 годзе выйдзе на рэнтабельную работу

1 лютага, Асіповічы /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання ў 2018 годзе павінен выйсці на рэнтабельную работу. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, які азнаёміўся 31 студзеня з сітуацыяй на вытворчасці.

Пры змене ўласніка на працягу мінулага года тут распрацоўвалася новая дакументацыя. Галоўная задача на гэты год - загрузіць магутнасці прадпрыемства і выйсці ў 2018 годзе на рэнтабельную работу. "Пакуль мы бачым па бягучым годзе выхад на загрузку прыкладна 50-60 працэнтаў магутнасцей гэтай вытворчасці, у 2019 годзе загрузка ўзрасце яшчэ больш. Усё будзе, вядома, шмат у чым залежаць і ад попыту на рынку", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва прадпрыемства бачыць перспектывы развіцця, актыўна працуе па прасоўванні сваёй прадукцыі на ўнутраны і знешні рынкі. Заяўкі на рухомы састаў (вагоны-платформы, танк-кантэйнеры) па гэтым годзе паказваюць, што ўжо ў бліжэйшы час завод выйдзе на рэнтабельную работу, што адпавядае і патрабаванням кіраўніка дзяржавы.

Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі завода з'яўляюцца кампаніі, якія займаюцца перавозкамі грузаў, прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі, якія зацікаўлены ў набыцці грузавых вагонаў і кантэйнераў-цыстэрн, перш за ўсё ў краінах постсавецкай прасторы. ЗАТ таксама аказвае паслугі па правядзенні статычных выпрабаванняў, рамонце танк-кантэйнераў і сухагрузных кантэйнераў, па тэрма- і металаапрацоўцы, плазменнай рэзцы металапракату, зварцы і іншыя.

ЗАТ "Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання" створана 28 снежня 2016 года. Заснавальнікам выступае Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут працуюць амаль 200 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі