Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2017, 15:39

Асаблівасцю праекта прагнозу на 2018 год з'яўляецца аднаўленне ўнутранага попыту - Кабякоў

21 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Асаблівасцю праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2018 год з'яўляецца аднаўленне ўнутранага попыту. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адметнай асаблівасцю праекта прагнозу з'яўляецца максімальнае задзейнічанне існуючых рэсурсаў і збалансаванае аднаўленне ўнутранага попыту. Рост эканомікі ў аднолькавай ступені будзе забяспечвацца як за кошт унутранага, так і знешняга попыту. Асноўнае патрабаванне - яго нарошчванне без нагрузкі на плацежны баланс суразмерна з укладам знешніх фактараў у рост эканомікі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у аснову праекта прагнозу пакладзены два сцэнарыі развіцця: "Першы - мэтавы, які ў асноўным забяспечвае выхад на траекторыю росту эканомікі, прадугледжаную пяцігадовай праграмай. Другі - кансерватыўны, на базе якога разлічаны праект бюджэту". Андрэй Кабякоў канстатаваў, што пры мэтавым сцэнарыі цана нафты прагназуецца на ўзроўні $45,9 за бараль, курс расійскага рубля - 60,5 за долар, тэмп росту расійскай эканомікі - 101,7 працэнта, кошт калійных угнаенняў - $205 за т.

У адпаведнасці з праектам прагнозу, тэмп росту ВУП у 2018 годзе складзе 103,4 працэнта, тэмп росту прадукцыйнасці працы - 102,8 працэнта, тэмп росту экспарту тавараў і паслуг - 106 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю таварамі плануецца на ўзроўні "мінус" $33,4 млн, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове - $1,45 млрд. "Рэальна наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павялічацца на 3,2 працэнта. Будзем утрымліваць індэкс інфляцыі на ўзроўні не вышэйшым за 107 працэнтаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Асноўны ўклад у рост ВУП забяспечыць прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, гандаль, транспарт, інфарматызацыя і сувязь.

Праектам прагнозу запланавана пабудаваць 3,5 млн кв.м жылля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі