Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2017, 13:45

Аршанскі раён бачыць перспектыву развіцця ў стварэнні малых прадпрыемстваў

23 мая, Аршанскі раён /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Аршанскі раён бачыць перспектыву развіцця ў стварэнні малых прадпрыемстваў, адзначыў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац сёння ў час выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Паца, Аршанскі раён апошнія гады планамерна працаваў над стварэннем новых прадпрыемстваў, у тым ліку з замежным капіталам. З'явіліся сумеснае беларуска-італьянскае прадпрыемства "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" па вытворчасці рукавоў высокага ціску, "ЛІНПАК Пекеджынг Іст" з англійскім капіталам і іншыя. "Мы разумеем, што ўпор трэба рабіць на развіцці малога і сярэдняга бізнесу, таму што прыватны бізнес больш гібка рэагуе на змяненні ў эканоміцы Беларусі і свету, - сказаў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама. - Мы бачым перспектыву ў стварэнні малых прадпрыемстваў - да 100 чалавек. У іх стварэнне патрэбна прыцягваць як замежны, так і беларускі капітал. Ужо ёсць напрацоўкі: у красавіку зарэгістравана беларуска-славацкае прадпрыемства".

Цяпер дапрацоўваецца праграма развіцця раёна да 2020 года, у тым ліку па перспектывах гарадскога пасёлка Балбасава і горада Барань. Упор робіцца на развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Рэалізуецца ўказ па стварэнні інтэграваных структур у АПК. У Аршанскім раёне шэраг прадпрыемстваў кааперуецца вакол камбіната хлебапрадуктаў. У гэтым годзе рэарганізацыя, далучэнне малочнага, мясакансервавага камбінатаў, сырзавода, птушкафабрыкі, сельгасарганізацый. "Гэта дасць рэзультат, - перакананы Сяргей Пац. - Па выніках работы за першы квартал паказчыкі прадпрыемстваў інтэграванай структуры вышэйшыя, чым у прамысловых". Развіццё сацыяльнай сферы залежыць ад напаўняльнасці бюджэту, таму галоўны ўпор цяпер - на прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.

Сёння ў Аршанскім раёне праходзіць выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця рэгіёна. Праграма ўключае наведванне філіяла "Салодкая краіна" дзяржпрадпрыемства "Кандытарская фабрыка "Віцьба", ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", ААТ "Тэхніка сувязі" і СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел". На пасяджэнні ўрад разгледзіць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, яго вытворчага сектара, прыцягнення інвестыцый, будаўніцтва жылля, транспартнай інфраструктуры, занятасці насельніцтва. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена перспектывам населеных пунктаў раёна, у тым ліку гарадскога пасёлка Балбасава, горада Барань.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі