Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2019, 17:15

Анлайн-канферэнцыя па прымяненні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання пройдзе на сайце БЕЛТА 26 сакавіка

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: навацыі 2019 года" пройдзе на сайце БЕЛТА 26 сакавіка з 11.00 да 12.00.

З 1 студзеня 2019 года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якой удасканалены механізм спрошчанай сістэмы падаткаабкладання і пашырана сфера яе прымянення. У час анлайн-канферэнцыі спецыялісты Міністэрства па падатках і зборах пракаменціруюць змяненні і адкажуць на пытанні наведвальнікаў сайта БЕЛТА.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 26 сакавіка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі