Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2018, 11:13

Анлайн-канферэнцыя па новай рэдакцыі закона аб дзяржзакупках пройдзе на сайце БЕЛТА 15 жніўня

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Што зменіцца ў сістэме дзяржаўных закупак" пройдзе на сайце БЕЛТА 15 жніўня з 11.00 да 12.00.

У Беларусі прынята новая рэдакцыя закона "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)". Навацыі накіраваны на тое, каб зрабіць дзяржаўныя закупкі, на якія штогод накіроўваецца каля 10 працэнтаў ВУП, больш празрыстымі і канкурэнтнымі, мінімізаваць карупцыйныя рызыкі і больш рацыянальна расходаваць бюджэтныя сродкі. Закон уступае ў сілу 1 ліпеня 2019 года. За гэты час суб'екты гаспадарання павінны падрыхтавацца да работы ў новых умовах.

У час анлайн-канферэнцыі начальнік упраўлення дзяржаўных закупак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Павел Жукоўскі пракаменціруе асноўныя змяненні ў гэтай сферы і адкажа на пытанні наведвальнікаў сайта БЕЛТА.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 15 жніўня пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі