Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2018, 18:49

Анлайн-канферэнцыя аб перспектывах развіцця фінансавага рынку Беларусі пройдзе на сайце БЕЛТА 19 чэрвеня

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Фінансавыя рынкі Беларусі: перспектывы, уплывы, рызыкі" з удзелам дырэктара ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандра Сабодзіна пройдзе на сайце БЕЛТА 19 чэрвеня 11.00 да 12.00.

У чым эксперты бачаць рэзервы росту і рызыкі для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі? Ці ўдасца вытрымаць прагнозныя параметры па інфляцыі і крэдытных стаўках? Як паўплывае на стабільнасць банкаўскай сістэмы працяглы рост спажывецкага крэдытавання? Якія прагнозы па развіцці сітуацыі на валютным рынку? Наколькі прывабныя для прыватных інвестараў магчымасці атрымання дадатковага даходу на рынку Форэкс? На гэтыя і іншыя пытанні Аляксандр Сабодзін адкажа ў час анлайн-канферэнцыі.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 19 чэрвеня пасля 11.00 па меры гатоўнасці.

Міжнародны фінансавы брэнд "Альпары" заснаваны ў 1998 годзе і прадастаўляе паслугі інтэрнэт-трэйдынгу на фінансавых рынках, абслугоўваючы больш за мільён кліентаў з больш як 150 краін свету. У Беларусі кампанія працуе з 2010 года. У чэрвені 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўключыў ТАА "Альпары Еўразія" ў рэестр форэкс-кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі