Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 ліпеня 2016, 10:30

Амаль палавіна купюр старога ўзору выведзена з абарачэння ў Беларусі пасля дэнамінацыі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 45 працэнтаў купюр старога ўзору выведзена з абарачэння ў Беларусі за два тыдні пасля дэнамінацыі, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Гайко, паведамляе БЕЛТА.

"За 14 дзён ліпеня каля 40-45 працэнтаў купюр намінальнага рада 2000 года выведзена з абарачэння", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння.

Сяргей Гайко нагадаў, што да дэнамінацыі ў краіне хадзіла 600 млн купюр старога ўзору. Да канца года ўсе іх плануецца замяніць. У Нацбанку лічаць, што ўжо да кастрычніка грашовыя знакі старога ўзору практычна выйдуць з абарачэння. Акрамя таго, як прагучала ў сюжэце, да канца ліпеня сталічныя банкаматы будуць поўнасцю загружаны купюрамі ўзору 2009 года выпуску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі