Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2018, 18:18

Амаль 80 прадпрыемстваў прымаюць удзел у выстаўцы BUDEXPO 2018

21 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Амаль 80 прадпрыемстваў прымаюць удзел у спецыялізаванай будаўнічай выстаўцы BUDEXPO 2018, урачыстае адкрыццё якой адбылося сёння ў гандлёва-лагістычным комплексе "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца (Мінскі раён), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што выстаўка - гэта ўмоўная назва, таму што гэта форум, гэта цэлая група мерапрыемстваў: не толькі экспанаванне лепшай прадукцыі, але і майстар-класы, конкурсы і семінары. Усе чатыры дні BUDEXPO будзе кіпець рознымі падзеямі", - сказаў на адкрыцці намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.

Паводле яго слоў, Мінбудархітэктуры пазіцыянуе BUDEXPO як галоўную будаўнічую выстаўку года. "Яе ўдзельнікі - гэта флагманы, вядучыя арганізацыі, фірмы, якія вызначаюць твар будаўнічага комплексу краіны. Думаю, што ў наступным годзе мы будзем пашыраць магчымасці гэтай выстаўкі, запрашаць яшчэ большую колькасць замежных удзельнікаў - у першую чаргу тыя фірмы, у якіх зацікаўлена наша краіна, каб дыверсіфікаваць прадукцыю і цікавыя інжынерныя і архітэктурныя рашэнні", - адзначыў намеснік міністра.

Выстаўка BUDEXPO стала правапераемніцай "Будэкспа", якая праводзілася ў Беларусі з 1997 года. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета Міністраў і садзейнічанні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, УП НВЦ "Белэкспа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі