Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2018, 13:27

Акцызы на паліва ў Беларусі прапануецца знізіць на 25 працэнтаў з улікам завяршэння падатковага манеўру ў Расіі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўкі акцызаў на паліва ў Беларусі ў 2019 годзе прапануецца знізіць на 25 працэнтаў з улікам завяршэння падатковага манеўру ў Расіі, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, каменціруючы прапановы па змяненні акцызаў у новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.

"Каб нашы нафтаперапрацоўчыя заводы не пацярпелі ад росту цэн на нафту ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру, мы прадугледжваем зніжэнне на 25 працэнтаў ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва для іх", - сказала Эла Сяліцкая.

Прадугледжваецца індэксацыя ставак акцызу на тытунёвыя вырабы на 15 працэнтаў - гэта вышэй, чым індэксацыя ставак на прагнозны паказчык інфляцыі. Гэта звязана з міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Індэксацыя акцызаў на моцныя алкагольныя напіткі, а таксама піва, мацаваныя віны не прадугледжваецца. "Акцызы на гэты від прадукцыі будуць захаваны на ўзроўні 2018 года. Павялічваць акцызы няма эканамічнай мэтазгоднасці", - растлумачыла намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі