Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2018, 09:38

Аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць сяўбе ранніх яравых культур - Белгідрамет

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць сяўбе ранніх яравых культур. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

Аграметэаралагічныя ўмовы ў цэлым садзейнічаюць далейшаму прасыханню глебы. Плошчы з умераным увільгатненнем пашырыліся ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, пачалося прасыханне лёгкай глебы месцамі па паўднёвым захадзе Віцебскай і ў цэнтральнай частцы Магілёўскай абласцей. Верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане ў большасці раёнаў паўднёва-заходняй палавіны краіны. На прасохлых участках ідзе апрацоўка глебы і сяўба ранніх яравых культур.

У паўночна-ўсходнім рэгіёне Беларусі на большасці плошчаў глеба застаецца вельмі і залішне ўвільготненай, правядзенне палявых работ тут магчыма толькі выбарачна. Па крайняй поўначы і паўночным усходзе краіны з-за адмоўных начных тэмператур верхні слой глебы крыху падмярзае.

Паводле апошніх даных, сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см складае плюс 8-13 градусаў.

Азімыя культуры на значнай частцы тэрыторыі Беларусі аднавілі вегетацыю, што сведчыць аб надыходзе аптымальных тэрмінаў для правядзення падкормкі раслін азотнымі ўгнаеннямі. Азімыя, якія аднавілі сваю вегетацыю, знаходзяцца ў добрым і здавальняючым стане.

У другой дэкадзе красавіка ў сувязі з чаканым дэфіцытам ападкаў актывізуецца прасыханне глебы ў цэнтральных раёнах і ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, што дасць магчымасць павялічыць тэмпы правядзення палявых сельскагаспадарчых работ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі