Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 сакавіка 2024, 17:56

"Ад дыялогу мы павінны перайсці да канкрэтных праектаў". Лебедзеў на эканамічным форуме СНД у Маскве

Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва
Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва
29 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны ад дыялогу перайсці да канкрэтных праектаў у нашым узаемадзеянні. Такое меркаванне агучыў генеральны сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў на адкрыцці Міжнароднага эканамічнага форуму СНД у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дыялог прадаўжаецца ў нас даўно, але само жыццё падказвае, што мы ад дыялогу павінны перайсці да канкрэтных праектаў у нашым узаемадзеянні, - адзначыў Сяргей Лебедзеў. - Менавіта гэта мэта вынесена ў дэвіз нашага форуму. Цяперашняя сітуацыя яшчэ больш стымулюе нас аб'яднаць намаганні для сумеснага пошуку шляхоў і варыянтаў вырашэння ўзнікаючых праблем. Істотна ўзрос узаемны гандаль краін вялікай Еўразіі, удалося захаваць эканамічны рост нашых краін - гэта радасна. Падзеі падштурхоўваюць нас да інтэграцыі".

Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу, што краіны Еўразіі вельмі розныя, але ўсе са сваімі інтарэсамі. "Паколькі мы ў адным рэгіёне, нам лягчэй спалучаць інтарэсы і магчымасці розных удзельнікаў, - удакладніў ён. - Мы лягчэй разумеем адзін аднаго, у нас захаваўся агульны менталітэт і, што самае галоўнае, - агульны падыход да вырашэння праблем у міжнародных справах. Гэта вельмі важна. Цесныя сувязі паміж нашымі краінамі ўраўноўваюць нашы шанцы, паколькі ў вялікай сістэме нават не ад самага буйнога элемента можа залежаць функцыянаванне ўсяго механізма ў цэлым. Садружнасць Незалежных Дзяржаў, краіны ШАС і БРІКС - ідэальнае месца для стварэння новых вытворчасцей, аб'яднання транспартна-лагістычных ланцужкоў, умацавання эканамічных сувязей".

Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што асаблівая ўвага павінна быць удзелена мэтанакіраванаму развіццю рынкаў дзяржаў - удзельніц СНД і ШАС. Менавіта таму ў праграму форуму ўключаны пытанні развіцця паліўна-энергетычнага комплексу і вытворчых кааперацый, нарошчвання магчымых нацыянальных транспартных сістэм і транс'еўразійскіх транспартных калідораў, развіцця будаўніцтва і электронных маркетплэйсаў, зняцця гандлёвых бар'ераў і развіцця чалавечага капіталу. "Усе гэтыя праблемы можна вырашыць, калі ёсць жаданне і ўзаемапавага. Кіруючыся гэтымі прынцыпамі, мы заўсёды знойдзем шляхі вырашэння самых складаных праблем", - падкрэсліў ён.

Міжнародны эканамічны форум дзяржаў - удзельніц СНД праходзіць 28-29 сакавіка пад дэвізам "Ад дыялогу да сучасных праектаў на прасторы СНД, ЕАЭС, ШАС". Ён аб'яднаў на адной пляцоўцы больш за 2 тыс. чалавек, якія абмяркоўваюць супрацоўніцтва і інтэграцыю ў сферы лагістыкі, мытні, будаўніцтва, прамкааперацыі, міграцыйнай палітыкі, медыцыны, турызму і іншых напрамках. Форум уключаны ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі старшынства Расіі ў Садружнасці ў 2024 годзе і праводзіцца пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі