Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2018, 15:59

Абскардзіць працэдуру дзяржзакупкі можна будзе толькі ў электронным выглядзе

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новай рэдакцыі закона аб дзяржаўных закупках, якая ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2019 года, зменены падыход да разгляду скаргаў: яны будуць прымацца толькі ў электроннай форме, пры паступленні скаргі будзе праводзіцца камеральная праверка ўсёй працэдуры дзяржзакупкі, а не толькі па сутнасці скаргі. Аб гэтым паведаміў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік упраўлення дзяржаўных закупак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Павел Жукоўскі.

"Акрамя таго, новы закон дакладна агаворвае, што павінна змяшчаць скарга. Гэта значна скароціць колькасць неабгрунтаваных абскарджанняў", - адзначыў Павел Жукоўскі.

Пры абскарджанні працэдуры закупак неабходна будзе пазначыць, які артыкул парушаны, якія канкрэтныя дзеянні парушаюць правы і законныя інтарэсы пастаўшчыка, прадаставіць пацвярджаючыя дакументы і юрыдычна значныя факты. "Калі, напрыклад, заказчык пазначае, што ваш прадукт не выконвае тую ці іншую функцыю, вы павінны прадаставіць камісіі доказы, што ваш прадукт гэту функцыю выконвае. Гэта можа быць, напрыклад, экспертнае заключэнне, інфармацыя ад вытворцы і г.д. МАРГ не павінна займацца прыцягненнем экспертаў і правядзеннем экспертыз. Працэс даказвання ляжыць на баках спрэчкі", - падкрэсліў начальнік упраўлення МАРГ.

Паводле даных МАРГ, у першым паўгоддзі паступіла 620 скаргаў, з іх 400 прынята да разгляду. 174 скаргі, або 28 працэнтаў, вернута без разгляду, таму што або паступілі пасля заканчэння ўстаноўленага законам тэрміну на абскарджанне, або не мелі ўстаноўленых законам звестак. Яшчэ 7 працэнтаў скаргаў было адклікана самімі заяўнікамі. 50 працэнтаў прыпадае на горад Мінск, на астатнія рэгіёны - ад 5 працэнтаў да 10 працэнтаў. У асноўным гэта скаргі на рашэнне заказчыка, які адхіліў прапанову, або абскарджанне выбару пераможцы.

З 400 разгледжаных скаргаў 45 працэнтаў прызнаны абгрунтаванымі, 14 працэнтаў - часткова абгрунтаванымі, яшчэ 8 працэнтаў прызнаны неабгрунтаванымі, але ў ходзе іх разгляду выяўлены парушэнні заканадаўства. "Гэта значыць, каля 70 працэнтаў разгледжаных скаргаў - гэта тыя працэдуры, дзе мы знайшлі парушэнні ў дзеяннях заказчыка і абавязалі яго ўсё прывесці ў адпаведнасць з заканадаўствам. Гэта сведчыць аб недастатковай прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў, якія займаюцца закупкамі, і членаў камісій па закупках", - расказаў Павел Жукоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі