Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2019, 11:36

Абноўлены склад Савета па фінансавай стабільнасці

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены склад Савета па фінансавай стабільнасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 15 сакавіка 2019 года нумар 164/4, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер у савета будзе адзін старшыня, гэта старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур (раней былі два сустаршыні - кіраўнік Нацбанка і першы віцэ-прэм'ер).

У абноўленым савеце таксама міністр фінансаў Максім Ермаловіч і міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, іх намеснікі і намеснікі старшыні праўлення Нацбанка. Персанальны склад савета зменшаны з 12 да 8 чалавек.

Вызначана, што рашэнні Савета па фінансавай стабільнасці прымаюцца большасцю галасоў. Пры роўнасці галасоў рашэнне лічыцца не прынятым. З'явілася таксама магчымасць удзельніка савета дэлегаваць права свайго голасу іншаму ўдзельніку - гэта магчыма ў рамках аднаго дзяржоргана. Удзельнікі савета маюць права на асаблівае меркаванне, якое павінна быць выкладзена ў пісьмовым выглядзе і прыкладзена да пратакола.

З'явілася норма аб тым, што адказныя выканаўцы, названыя ў пратаколах пасяджэнняў савета, прадастаўляюць звесткі аб рэалізацыі рашэнняў. Калі рашэнні не выкананы, адзначаюцца абгрунтаваныя прычыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі