Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2016, 09:25

Абноўленая Дырэктыва нумар 3 можа стаць крокам да эканамічных рэформ - эксперт

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Дырэктыва нумар 3 можа стаць крокам на шляху да эканамічных рэформ. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.

"Абноўленая Дырэктыва кансалідуе раней выказаныя прыярытэты развіцця краіны, тут няма нейкага адкрыцця. Лічу, што дакумент у большай ступені мае мабілізуючы характар і ўказвае на тое, што трэба не займацца нейкімі фантазіямі і будаваць "Горад Сонца", а сканцэнтраваць намаганні на ключавых момантах для эканамічнай бяспекі, прычым зрабіць гэта неабходна сёння і цяпер", - лічыць Георгій Грыц.

"Але гэта не значыць, што трэба адмяняць структурныя рэформы. Проста да іх трэба ісці ўсвядомлена, а не бегчы марафон, які можа быць без канца і краю. Для структурных рэформ трэба сур'ёзная дарожная карта", - дадаў ён.

Эксперт звярнуў увагу, што гэты дакумент - своеасаблівы адказ на выклікі часу. Калі раней асноўны акцэнт быў зроблены на эканоміі і беражлівасці, то цяпер асабліва падкрэсліваецца неабходнасць інавацыйных рашэнняў у эканоміцы. У той жа час высокая турбулентнасць на сыравінных рынках і сітуацыя ў Расіі, якая застаецца асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам, ствараюць дадатковыя рызыкі для беларускай эканомікі. "Па вялікім рахунку, складана прадбачыць развіццё падзей у той жа Расіі - адменяць санкцыі ці не, калі гэта можа адбыцца. Таму трэба мабілізаваць сілы і працаваць", - адзначыў Георгій Грыц.

Як паведамлялася, Дырэктыва нумар 3 прынята ў новай рэдакцыі - для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі