Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2019, 19:38

Аб'ём крэдытавання беларускіх праектаў ЕАБР у 2020 годзе перасягне $500 млн

29 лістапада, Масква /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём крэдытавання беларускіх праектаў Еўразійскім банкам развіцця ў 2020 годзе перасягне $500 млн. Аб гэтым сёння журналістам на XIV Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" паведаміў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Бельянінаў пазітыўна ацаніў перспектывы прысутнасці ЕАБР у Беларусі. Інвестыцыйны партфель банка ў краіне, паводле яго слоў, будзе намнога большы, чым $500 млн.

Старшыня праўлення ЕАБР назваў не такой далёкай перспектывай фінансаванне беларускіх кампаній у нацыянальнай валюце. "Думаю, мы будзем праводзіць мультывалютнае крэдытаванне з удзелам Банка развіцця Беларусі", - сказаў ён.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі