Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 10:56

Абавязковае страхаванне праектных арганізацый плануецца замацаваць у будаўнічым кодэксе

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абавязковае страхаванне праектных, падрадных арганізацый плануецца замацаваць у Кодэксе аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, паведаміў у інтэрв'ю газеце "Рэспублiка" намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый Семянкевіч, інфармуе БЕЛТА.

"У новым будаўнічым кодэксе, які будзе ўнесены ў парламент у 2020 годзе, плануем увесці сістэму абавязковага страхавання праектных, падрадных арганізацый. У нас нямала праблем з-за памылак праекціроўшчыкаў. І потым уласнымі сродкамі яны не могуць пакрыць затраты на ўстараненне недахопаў на будпляцоўцы - няма дастатковых актываў. Таму ў будкомплексе павінны з'явіцца страхавыя грошы і рэйтынгавая сістэма. Калі з памылкамі працуш, то страхавыя кампаніі, улічваючы гэтыя рызыкі, будуць выстаўляць высокі працэнт і тым самым зніжаць канкурэнтаздольнасць такіх праектных арганізацый. Цяпер страхаванне ёсць, але яно добраахвотнае. І, на жаль, не працуе", - сказаў Дзмітрый Семянкевіч.

У бліжэйшы час павінна быць прынята пастанова, якая замацуе пакетны прынцып выдачы дазволаў на будаўніцтва. "Заказчык, інвестар звяртаецца ў выканкам, заяўляе свае намеры: хачу пабудаваць шматфункцыянальны комплекс пэўнай умяшчальнасці з пэўнымі патрэбамі ў рэсурсах, пацверджанымі перадпраектнай дакументацыяй. І на працягу месяца атрымлівае ўвесь пакет неабходных дакументаў. Пляцоўка павінна быць гатова і забяспечана ўсімі сістэмамі жыццезабеспячэння", - растлумачыў намеснік міністра.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што неабходна павышаць ролю архітэктара-кіраўніка. "Камітэты і аддзелы архітэктуры і будаўніцтва павінны ўзначальваць менавіта архітэктары, а цяпер гэта не заўсёды так. Разам з іншымі падраздзяленнямі яны павінны займацца развіццём тэрыторый", - падкрэсліў Дзмітрый Семянкевіч.

За кошт грошай ад продажу ўчасткаў і зваротных сродкаў за падключэнне да інфраструктуры будуць фарміравацца мэтавыя бюджэтныя фонды на развіццё тэрыторый. "Гэта павінна быць замацавана нарматыўна ў пачатку 2019 года. І знос старой забудовы таксама павінен адбывацца не сіламі інвестара. "Мінск-Мір" - выдатны ў гэтым сэнсе прыклад. Мінск сам стварае гарадскія магістралі, інфраструктуру, зносіць гаражы і прыватныя дамы. Інвестар не ўваходізць у маёмасныя пытанні. Гэта мы плануем укараніць паўсюль", - расказаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі