Поўная версія

Эканоміка

Рассельгаснагляд інспектуе беларускіх вытворцаў шампіньёнаў
31 ліпеня, 09:43
"Прадстаўнікі Рассельгаснагляду сумесна са спецыялістамі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі пачалі праверку беларускіх прадпрыемстваў - вытворцаў шампіньёнаў", - сказалі ў міністэрстве.
Тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва ў I паўгоддзі выраслі на 12,3 працэнта
30 ліпеня, 19:32
Да канца бягучага года Нацыянальны банк будзе імкнуцца захаваць нейтральнасць манетарных умоў.
МАРГ зможа выносіць папярэджанні для недапушчэння цэнавых змоў
30 ліпеня, 19:12
Новым законам прадугледжаны прэвентыўныя і растлумачальныя меры рэагавання антыманапольнага органа на магчымыя парушэнні антыманапольнага заканадаўства.
У час пасяджэння. Фота Нацбанка
Стаўка рэфінансавання можа быць зніжана да канца 2019 года да 9-9,5 працэнта гадавых - Нацбанк
30 ліпеня, 18:34
Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў наступным годзе стане абмежаванне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 працэнтаў.
Фота з архіва
Банкі ў Беларусі не змогуць у аднабаковым парадку павялічваць працэнты па крэдытах
30 ліпеня, 18:03
У законе прапісаны парадак устанаўлення памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам і падыходаў да налічэння.
Фота з архіва
Нацыянальны аэрапорт Мінск упершыню абслужыў больш за паўмільёна пасажыраў за месяц
30 ліпеня, 16:21
Рэкордны паўмільённы пасажыр быў абслужаны на рэйсе В2-927 авіякампаніі "Белавія" па напрамку Мінск-Краснадар. Вылет выконваўся ў 00.40 па мясцовым часе 30 ліпеня.
Беларусь з 1 жніўня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
30 ліпеня, 14:53
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $139,1 да $135,4 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $76,5 да $74,4 за 1 т, на таварныя бензіны - з $41,7 да $40,6 за 1 т.
"Бабулінай крынцы" трэба больш актыўна развівацца і павышаць эфектыўнасць работы - Снапкоў
30 ліпеня, 14:43
Аналізуючы эканамічныя паказчыкі работы таварыства, Мікалай Снапкоў зрабіў выснову, што кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка" развіваецца стабільна, вышэй за сярэдняе па краіне.
Беларускія аграрыі намалацілі больш як 2 млн т збожжа
30 ліпеня, 09:44
Паводле даных на 30 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 713,7 тыс. га, што складае 33,4 працэнта запланаванай плошчы.
Фота Саўміна
Прэм'еры ЕАЭС падпісалі рашэнне аб кансультацыях па стварэнні агульнага газавага рынку
27 ліпеня, 18:04
"Там ёсць пакуль яшчэ няўзгодненыя краінамі падыходы, у тым ліку звязаныя з транспарціроўкай і тарыфам, які павінен выпрацоўвацца, - гэта значыць, платай за транспарціроўку газу", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.
Поўная версія