Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2018, 15:30

Заяўкі на ўдзел у конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія-2018" прымаюцца да 1 ліпеня

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018" прымаюцца да 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца пісьменнікі - аўтары літаратурных твораў, выдадзеных у 2017 годзе. Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" і "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Заяўкі прымаюцца ад фізічных асоб - аўтараў твораў або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецтваў, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства.

Прызы - сімвалы конкурсу, дыпломы і грашовыя прэміі будуць уручаны пераможцам у час святкавання Дня беларускага пісьменства.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі