Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 жніўня 2018, 15:31

Заяўкі на конкурс маладых літаратараў СД "Мост дружбы" прымаюцца да 30 верасня

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы" прымаюцца да 30 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным прэс-цэнтры, які аказвае арганізацыйную падтрымку творчаму спаборніцтву.

Падаць на конкурс можна творы малой літаратурнай формы (апавяданне, нарыс, эсэ), якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Свае работы могуць прадставіць маладыя беларускія і расійскія літаратары ва ўзросце 18-30 гадоў.

Творы і заяўкі прымаюцца толькі на электронны адрас info@bpc.by з паметкай "Мост дружбы".

Удзел у творчым спаборніцтве з'яўляецца бясплатным. Яго вынікі падвядуць у снежні. Пераможцам будуць уручаны дыпломы, работы ўвойдуць у літаратурны альманах, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і Расіі.

Конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы" арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку маладых таленавітых аўтараў, прыцягненне іх увагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый Расіі і Беларусі, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Мэта творчага спаборніцтва - умацаванне расійска-беларускіх культурных сувязей, заахвочванне творчасці маладых аўтараў Расіі і Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці першай публікацыі і азнаямлення з іх творамі чытача, адкрыццё новых імён у літаратуры, кансалідацыя маладых літаратараў, стварэнне ўмоў для іх сустрэч і творчага ўзаемадзеяння.

Заснавальнік конкурсу - Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Арганізацыйную падтрымку аказваюць асацыяцыя "Пазнаём Еўразію", Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага, Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі