Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2016, 13:33

Заяўкі на беларускі адбор "Еўрабачання-2017" прымаюцца да 22 лістапада

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на нацыянальны адбор міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2017" прымаюцца да 22 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Апошні дзень прыёму заявак - 22 лістапада.

Праект праводзіцца ў два этапы: праслухоўванне ўдзельнікаў і фінал. Да 30 лістапада прафесійнае журы правядзе праслухоўванне ўдзельнікаў і вызначыць не больш як 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. У перыяд праслухоўвання на афіцыйным сайце кампаніі tvr.by будзе ажыццяўляцца анлайн-трансляцыя.

Фінал адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2017 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры. Удзельнік, які атрымае найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні-2017".

Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне-2017" размешчана на сайце медыяхолдынга tvr.by ў раздзеле "Спецпраекты".

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў Кіеве (Украіна). Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 мая, фінал назначаны на 13 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканал "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі