Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 студзеня 2018, 09:00

Вызначаны 11 фіналістаў адбору на "Еўрабачанне-2018" ад Беларусі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны фіналісты адбору на "Еўрабачанне-2018" ад Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". З канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі прафесійнаму журы, эксперты выбралі 11 фіналістаў.

На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:

ALEN HIT (з песняй "I Don't Сare"),

Adagio ("Ты і я"),

Lexy ("Ain't You"),

Соф'я Лапіна ("Gravity"),

Napoli ("Chasing Rushes"),

Alekseev ("Forever"),

Анастасія Малашкевіч ("World on Fire"),

Гюнеш ("I won't Cry"),

Кірыл Гуд ("Deja Vu"),

Радыёхваля ("Subway Lines"),

Shuma ("Хмаркі").

Белтэлерадыёкампанія па традыцыі вяла анлайн-трансляцыю з праслухоўвання на афіцыйным сайце tvr.by. З выступленнямі канкурсантаў можна азнаёміцца на сайце ў раздзеле "Спецпраекты".

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней за 1 сакавіка 2018 года ў фармаце тэлеканцэрта. Удзельнік фіналу, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і глядацкага галасавання, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія).-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі