Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 мая 2019, 10:02

Вызначана першая дзясятка фіналістаў "Еўрабачання-2019"

15 мая, Тэль-Авіў /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. Першая дзясятка фіналістаў міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" названа ў Тэль-Авіве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы паўфінал песеннага шоу прайшоў 14 мая ў Expo Tel Aviv. У выніку пуцёўку ў фінал атрымалі: Беларусь, Грэцыя, Сербія, Кіпр, Эстонія, Чэхія, Аўстралія, Ісландыя, Сан-Марына, Славенія.

Другі паўфінал песеннага форуму адбудзецца 16 мая, фінал - 18 мая.

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі