Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2019, 14:32

Вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2019"

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белтэлерадыёкампаніі сёння была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Па выніках праведзенай жараб'ёўкі, канкурсанты выступяць у наступным парадку:

1. Michael Soul,

2. ЗЕНА,

3. Ева Коган,

4. Эмануэль Імагбе,

5. Sebastian Roos,

6. Алёна Гарбачова,

7. Група "PROвакацыя",

8. Група "Аўра",

9. Група NAPOLI,

10. КейСі,

Адразу пасля жараб'ёўкі адбылася рабочая сустрэча арганізатараў праекта з выканаўцамі, дзе былі абазначаны асноўныя аспекты падрыхтоўкі, у тым ліку прадстаўлены макет сцэны фінальнага шоу, распрацаваны мастаком-пастаноўшчыкам генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Галінай Гоманавай, якая займалася дызайнам сцэны "Дзіцячага Еўрабачання-2018" у Мінску.

Фінал будзе праведзены не пазней за 8 сакавіка ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі