Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 студзеня 2018, 09:12

Выстава жывапісу Леаніда Шчамялёва адкрыецца да 95-годдзя майстра ў Нацыянальным мастацкім музеі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісу Леаніда Шчамялёва адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 5 лютага да 95-годдзя народнага мастака Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Экспазіцыя ўвасабляе 70 гадоў жыцця ў мастацтве Леаніда Шчамялёва - ад пасляваеннага вучня да выдатнага майстра ХХІ стагоддзя, жыццё і лёс якога прыклад выключнага чалавечага і творчага даўгалецця, стойкасці і вернасці выбранаму шляху. На выставе будзе прадстаўлена 60 твораў 1960-2000-х гадоў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Музея гісторыі горада Мінска.

Народны мастак Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў у пяхоце, кавалерыі, быў цяжка паранены. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1947-1952) у Л.М. Лейтмана, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953-1959) у В.К. Цвірко. Удзельнік выстаў з 1958 года, персанальныя праходзілі з 1962-га. З 2003 года ў Мінску працуе Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі