Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2017, 09:48

Выстава графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў адкрываецца ў Віцебску

16 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Графіка Латвійскай акадэміі мастацтваў прадстаўлена на выставе ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў гэтай установе культуры.

Вернісаж адбудзецца сёння ў 17.00. У адкрыцці выставы прымуць удзел консул Лавійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя і прафесар кафедры графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў Анатоль Шандураў.

У віцебскай экспазіцыі каля 40 графічных работ студэнтаў і выкладчыкаў акадэміі. Кампазіцыі выкананы ў розных тэхніках - гэта і ксілаграфія, і літаграфія, і акватынта, і інш.

"На працягу амаль стагоддзя кафедра графікі адыгрывае вядучую ролю ў развіцці латвійскай нацыянальнай мастацкай школы. Кафедра садзейнічала фарміраванню некалькіх мастакоў і ўнесла значны ўклад у развіццё новых напрамкаў графічнага мастацтва. У значнай ступені дзякуючы акадэміі мастацтваў латвійская графіка вылучаецца ў агульнаеўрапейскай мастацкай прасторы сваёй нацыянальнай самабытнасцю”, - адзначылі з Арт-цэнтры. Цяпер на профільнай кафедры падрыхтоўка вядзецца па двух напрамкам - графічнае мастацтва і мастацтва кнігі.

Выстава будзе працаваць у Віцебску да 10 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі