Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2018, 17:07

Выстава да 85-годдзя Вялікага тэатра Беларусі адкрылася ў НББ

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "З тых даўніх дзён да сённяшняга часу" да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НББ.

Аб самых значных вехах у гісторыі беларускага Вялікага з моманту яго нараджэння ў 1933 годзе і адкрыцця ўласнага будынка ў 1939 годзе маляўніча расказваюць 70 афіш.

У 1933 годзе, 25 мая, на сцэне Гарадскога тэатра (цяпер Купалаўскі) давалі "Кармэн" Жоржа Бізэ, а 10 сакавіка 1939 года Тэатр оперы і балета адкрывалі прэм'ерай беларускай оперы Яўгена Цікоцкага "Міхась Падгорны". Афішу гэтага спектакля, як і афішу першага нацыянальнага балета "Салавей" Міхаіла Крошнера, наведвальнікі змогуць убачыць у экспазіцыі.

Выстава адлюстроўвае трагічныя старонкі з расказам аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама падзеі навейшай гісторыі Вялікага тэатра Беларусі - Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, Балтыі, Грузіі; міжнародны конкурс спевакоў, выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell'opera; Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

Наведвальнікі змогуць убачыць афішы часоў Савецкага Саюза, афішы з гарадоў і краін, у якіх Вялікі тэатр Беларусі пабываў на гастролях, унікальныя афішы XIX стагоддзя і музычныя партытуры. Асобная старонка прысвечана тэатральнаму часопісу "Партэр".

На адкрыцці выставы госці змаглі атрымаць асалоду ад галасоў цудоўных салістаў Вялікага тэатра, пачуць і ўбачыць архіўныя запісы з удзелам оперных зорак мінулага і сучаснага.

Экспазіцыя будзе прадстаўлена ўвазе гледачоў да 20 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі