Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лістапада 2018, 16:25

Выстава беларускага мастака-акварэліста Генадзя Шутава адкрылася ў Парыжы

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парыжы адкрылася выстава твораў беларускага мастака-акварэліста Генадзя Шутава, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Выстава праходзіць у галерэі Galeries Du Diamant і прадоўжыцца да 14 лістапада. У ліку яе арганізатараў - пасольства Беларусі.

Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка на адкрыцці выставы адзначыў важнасць паказу беларускага мастацтва за межамі краіны, падкрэсліў, што шмат выхадцаў з Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя фактычна заклалі фундамент адной з самых вядомых школ сучаснага мастацтва ў свеце - Парыжскай школы. Ён таксама адзначыў, што цяпер беларускія мастакі становяцца ўсё больш і больш вядомымі французскім аматарам сучаснай культуры. За 2014-2018 гады пры падтрымцы пасольства больш як 100 сучасных беларускіх мастакоў прадставілі сваю творчасць у Францыі.

Генадзь Шутаў (1939-2017) - вядомы беларускі мастак-акварэліст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны", лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі за значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва. Яго творы знаходзяцца ў калекцыях як Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, так і самых вялікіх і прадстаўнічых сусветных музеяў, такіх як The Metropolitan Museum of Art у Нью-Ёрку, Траццякоўская галерэя ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі