Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2017, 15:17

Выстаўка літаратурнай спадчыны народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі адкрываецца ў Мінску

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка літаратурнай спадчыны народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі да 100-годдзя з дня нараджэння адкрыецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Міжнародны дзень роднай мовы - 21 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў бібліятэцы.

Шосты год запар у гэты дзень у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзяцца тэматычныя літаратурныя чытанні. У гэтым годзе бібліятэка арганізуе сустрэчу з вучнямі сярэдняй школы нумар 199 Мінска і запрашае ўсіх жадаючых на літаратурнае мерапрыемства "Няспісанае сэрца", прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Менавіта ў гэтай сталічнай школе дзейнічае літаратурны музей Пімена Панчанкі, які быў адкрыты ў 2003 годзе. І не выпадкова: школа размешчана на вуліцы, названай у гонар пісьменніка.

Удзельнікі сустрэчы змогуць азнаёміцца з выстаўкай багатай літаратурнай спадчыны паэта: зборнікамі твораў, асобнымі паэтычнымі зборнікамі, перакладамі твораў Пімена Панчанкі на англійскую, армянскую, балгарскую, грузінскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, мангольскую, польскую, рускую, славацкую, таджыкскую, украінскую, французскую, чэшскую і іншыя мовы свету. Сярод прадстаўленай друкаванай спадчыны Пімена Панчанкі - першая яго публікацыя, датаваная 1934 годам. Выклічуць цікавасць кнігі з дароўнымі надпісамі паэта. Прадстаўлены матэрыялы з асабістага архіва пісьменніка. Сярод іх - узоры творчых рукапісаў, дакументы біяграфічнага характару, цікавыя фатаграфіі, віншавальныя адрасы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі