Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 студзеня 2018, 17:02

Выдадзены ў Іспаніі двухмоўны зборнік вершаў Багдановіча папоўніў фонд НББ

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборнік выбраных вершаў Максіма Багдановіча "Згукі маёй Бацькаўшчыны" (Ecos de mi tierra) на беларускай і іспанскай мовах, выдадзены ў Іспаніі, папоўніў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НББ.

Праект падрыхтаваны Верай Кухаравай, дырэктарам іспанскага выдавецтва Ediciones Irreverentes, справы якога яна вядзе разам з мужам, іспанскім пісьменнікам Мігелем Анхелем дэ Русам. Вера Кухарава - беларуска, скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і ўжо шмат гадоў жыве ў Іспаніі.

Пераклад вершаў Максіма Багдановіча зрабіла паэтэса Анхела Эспіноса Руіс. Гэта анталогія з'яўляецца яе першым вялікім самастойным перакладчыцкім праектам. У зборнік увайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта. Тыраж кнігі невялікі - усяго 200 экзэмпляраў.

Некалькі экзэмпляраў унікальнага зборніка Максіма Багдановіча перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі