Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 жніўня 2018, 19:37

Вобразы палешукоў прадставіць фотавыстава ў Гомелі

20 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Палешукі" адкрываецца 25 жніўня ў музеі гісторыі горада Гомеля (музеі друку і фатаграфіі), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Аснову экспазіцыі складуць фотаработы Наталлі Дораш. Здымкі былі зроблены з 1976 па 1985 гады. Чорна-белыя плёначныя кадры паказваюць партрэты жыхароў вёскі Букча Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, жыццё ў працы і быце, чароўныя пейзажы.

"Прадстаўленыя фота не адпраўляліся на рэдагаванне або апрацоўку. Работы шчырыя, пранізлівыя, як і галоўныя героі сюжэтаў", - адзначылі ў музеі.

Наталля Дораш нарадзілася ў Гродне. Фатаграфіяй захапілася з юных гадоў. Яе работы ўдастоены дыпломаў і ўзнагарод рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Выстава "Палешукі" будзе працаваць у музеі гісторыі горада Гомеля па 25 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі