Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2016, 10:57

Вобраз дзьмухаўца на лагатыпе "Еўрабачання-2016" заклікае да яднання

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасыл адзінства быў адным з асноўных пры выбары лагатыпа міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", паведамляе БЕЛТА.

Паводле задумы арганізатараў, у гэтым годзе лагатып уяўляе сабой шар, падобны да дзьмухаўца. Мноства "пушынак" прыляціць з усёй Еўропы, каб сабрацца на "чароўнай кветцы" ў Стакгольме. У дні конкурсу музыка аб'яднае прадстаўнікоў 43 краін, а таксама гледачоў па ўсім свеце.

Пасыл адзінства быў ключавым і пры выбары дэвіза "Еўрабачання-2016" - Come Together.

Як паведамлялася, у гэтым годзе міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе ў Швецыі. Паўфіналы адбудуцца 10 і 12 мая, фінал - 14 мая.

Беларусь будзе прадстаўляць падапечны расійскага прадзюсара Віктара Дробыша IVAN (Аляксандр Іваноў). Ён выступіць у другім паўфінале з песняй Help You Fly.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі