Поўная версія

Вялікі брытанскі фестываль пройдзе ў Мінску 16 чэрвеня

Культура 24.05.2018 | 10:48
Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі брытанскі фестываль упершыню пройдзе ў Мінску 16 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Стартуе свята парадам валыншчыкаў. Музыканты ў традыцыйных спадніцах-кілтах выйдуць з дзвярэй брытанскага пасольства па вул. К.Маркса і накіруюцца ў раён плошчы Свабоды, дзе разгорнецца не менш як восем інтэрактыўных пляцовак, якія прадставяць багацце радзімы Шэкспіра і Гары Потэра.

Для маленькіх наведвальнікаў разгорнецца дзіцячы гарадок, адкрыюцца рэстараны з традыцыйнымі валійскімі і англійскімі стравамі. Можна будзе пакаштаваць хрусткія праснакі з чэдэрам і беконам, мясны "пастухоўскі" пірог, ростбіфы, фіш-энд-чыпс і бісквітныя дэсерты да пяцігадзіннага чаю. Бары Зыбіцкай "перакваліфікуюцца" ў брытанскія пабы, дзе будуць наліваць любімыя ўсімі брытанцамі соладавыя напіткі - моцны эль і шатландскі віскі.

Удзень у Верхнім горадзе будуць гучаць народныя мелодыі для флейты, акардэона і валынкі, якія стагоддзямі выконваліся музыкантамі на вуліцах старога Лондана і Эдынбурга. Увечары на сцэну выйдуць артысты з Вялікабрытаніі, каб паказаць новую "класіку" - хіты The Beatles, Queen, Дэвіда Боўі або Эда Шырана ў аўтарскай апрацоўцы. На галоўнай сцэне пройдуць паказы маладых брытанскіх мадэльераў.

Унутраны двор атэля "Манастырскі" стане філіялам брытанскага ўніверсітэта. Тут можна палепшыць свае веды англійскай мовы, паспрабаваць сілы ў моўным тэсце IELTS або паказаць клас у конкурсе арфаграфіі.

Падрабязная праграма музычных, спартыўных, адукацыйных і дзелавых мерапрыемстваў стане вядома ў бліжэйшы час. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць музыканты легендарнага трып-хоп калектыву з Брысталя.

Арганізатарам мерапрыемства выступае пасольства Вялікабрытаніі. "Тысячы беларусаў змогуць на адзін дзень перанесціся ў дзелавы раён Лондан-Сіці або багемны Соха, азнаёміцца з кухняй, музыкай, культурай, модай, спортам, адукацыяй, бізнесам Злучанага Каралеўства", - адзначылі каардынатары культурнага праекта.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота прэс-службы   Белтэлерадыёкампаніі  Больш як 30 чалавек прэтэндуюць на ролю вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018"
Учора 17:44
Ніно Катамадзэ выступіць на "Тбілісобе" ў Мінску 1 верасня
Учора 14:12
Звычайныя людзі сталі героямі фотаработ другога этапу праекта "Я сэрцам бачу"
Учора 10:53
Бібліятэкі Беларусі і Расіі атрымаюць упершыню выдадзеную перапіску Горкага з сям'ёй Багдановіча
15 жнівеня, 14:15
Эксклюзіўныя фота прадстаўлены на выстаўцы БЕЛТА "Імгненні стагоддзя" ў Гродне
14 жнівеня, 16:48
Кадры з гісторыі Фестывалю нацыянальных культур будуць прадстаўлены на фотавыставе БЕЛТА ў Гродне
14 жнівеня, 13:14
"Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм па сучаснай беларускай казцы
13 жнівеня, 16:32
Канцэрт у касцёле ў Шэметаве стаў заключным на міжнародным фестывалі класічнай музыкі
10 жнівеня, 11:12
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" пройдзе ў Гомелі 14-16 верасня
10 жнівеня, 10:15
Поўная версія