Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2018, 10:53

Візіткі для фіналу нацадбору на "Еўрабачанне-2018" будуць трансліравацца ў тэлеэфіры з 9 лютага

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіткі для фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" будуць трансліравацца ў тэлеэфіры з 9 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У медыяхолдынгу праведзены здымкі візітак для кожнага з 10 фіналістаў.

"Паводле задумы, кожны выканаўца апынецца ў своеасаблівым пакоі ўспамінаў. Гэта паралель з грымёркай, у якой артыст настройваецца перад выступленнем. Выкарыстоўваецца складаная тэхнічная канструкцыя, задзейнічаны спецыяльныя праектары. Ствараецца эфект уваходжання вакалістаў у відэарад", - расказаў рэжысёр Юрый Ярошык.

Візітныя карткі канкурсантаў будуць трансліравацца ў эфіры "Беларусь 1". Першымі іх змогуць убачыць гледачы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!".

Усе візіткі па 30 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара ў час прамога эфіру фінальнага гала-канцэрта, дзе выступленне кожнага артыста будзе адкрываць візітка.

Шоу пройдзе 16 лютага ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24". Пачатак канцэрта і прамой трансляцыі ў 22.15.

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны ў час трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі