Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2017, 13:05

Віцяблянка сабрала амаль 3,5 тыс. антыкварных ёлачных цацак і ўпрыгажэнняў

14 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Незвычайную калекцыю з 3,5 тыс. антыкварных ёлачных цацак і ўпрыгажэнняў сабрала віцяблянка Наталля Кісялёва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.

Частка калекцыі - а гэта амаль 500 цацак 1930-1960 гадоў - прадстаўлена на выстаўцы ў музеі.

Усе жадаючыя змогуць азнаёміцца з самымі першымі цацкамі з кардону і ваты, а таксама мантажнымі, цацкамі ваеннага часу з дроту, што сёння з'яўляецца рарытэтам. Не пакінуць абыякавымі і тэматычныя серыі ёлачных цацак: асваенне Поўначы, цырк, паветраплаванне і космас, жывёльны свет, дзіцячыя фігуркі, героі мультфільмаў, усімі любімыя персанажы казак.

Немагчыма ўявіць навагодняе свята без Дзеда Мароза. Экспазіцыя сабрала цэлы парад добрых чарадзеяў з белай барадой і мяшком падарункаў, якія прыбылі з розных гарадоў. І, вядома ж, галоўны сімвал свята - прыгажуня-ёлка - парадуе наведвальнікаў выстаўкі бляскам сваіх агнёў, старадаўніх цацак і ёлачных упрыгажэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі